Скарбонка роднага слова: ВОСЕНЬ
У межах рэалізацыі тэматычнага праекта “Скарбонка роднага слова” у напрамку “Тыдзень слова”, бягучы тыдзень ва ўстанове дашкольнай адукацыі быў прысвечаны слову “восень”. З мэтай узбагачэння слоўнікавага запасу, развіцця звязнага маўлення і творчага ўяўлення, з выхаванцамі прведзены наступныя формы работы: гутарка “Восеньскія прыкметы”; чытанне вершаў В. Рабкевiча “Едзе восень”, Я. Журба “Восень”, Я. Купала “Лістапад”, “Верасень”, “Кастрычнік”; занятак па адукацыйнай галіне “Развіццё маўлення і культура маўленчых зносін” на тэму “Восень”, занятак па адукацыйнай галіне “Дзіця і прырода” па тэме “Падарожжа з восеньскім лісточкам”, занятак па адукацыйнай галіне “Выяўленчае мастацтва” па тэме “Восень ў парку”; слуханне А. Вівальдзі “Восень” з цыкла “Поры года”; дыдактычная гульня “Што нам восень прынесла?”; гульня-падарожжа “У госці да восені”; разважанне: “Што змяніла і прынесла восень?”, “За што я люблю восень?”, “Чаму восень называюць мастаком?” разгляданне рэпрадукцыі карціны І.І.Левітана “Залатая восень”; пантаміма “Восеньскі лістапад”; віртуальнае падарожжа ў госці да восені; маляванне “Падаюць, падаюць лісця”; музычная забава “Восеньскі кірмаш”.















