Скарбонка роднага слова: ЗАБАЎЛЯНКА
У рамках рэалізацыі тэматычнага праекта “Скарбонка роднага слова” у напрамку “Тыдзень слова”, бягучы тыдзень ва ўстанове дашкольнай адукацыі быў прысвечаны слову “забаўлянка”. З мэтай узбагачэння слоўнікавага запасу, развіцця звязнага маўлення і творчага ўяўлення, з выхаванцамі прведзены наступныя формы работы: гутарка “Хто ў госці прыйшоў, забаўлянкі прынёс?”, гутарка-знаёмства “У госці да коціка-катка”, гутарка-разважанне “Навошта патрэбны забаўлянкі?”; практыкаванні “Дадай слова”, “Здагадайся, пра каго я расказваю”, “Знайдзі аднолькавыя словы”, “Знайдзі падобныя словы”; сэнсорныя гульні “Чый хвосцік?”, “Коні”, “Збяры карцінку” “Дыванкі для кацянят”; пальчыкавыя гульні “Ішла каза”, “Сарока-варона”; маўленчая гульня “Хто як голас падае?”; дыдактычныя гульні “Схавай сонейка”, “Знайдзі памылку”, “Чыя цацка”, “Знайдзі названы прадмет”, “Адгадай прадмет”; гульня-імітацыя “Іграў я на дудцы”; гульня-інсцэніроўка “Пачастуем сароку”; сюжэтна-ролевыя гульні “Бабуля Арына сустракае ўнукаў”, “Вясёлы кірмаш”; гульня з перадачай мякай цацкі па ланцужку, дзе кажнае дзіця сваімі словамі тлумачыць значэнне слова “забаўлянка”; рухомыя гульні “Коцік”, “Вераб’і і сабачка”, “Шэры кот”; пантаміма “Сарока-белабока”; творчае заданне “Прыдумай забаўлянку”; лепка з салёнага цеста “Сарока-белабока дзетак карміла”; маляванне ватнымі палачкамі “Сонейка-сонца”; афармленне мастацкай галерэі па ўласных малюнках “У госці да забаўлянкі”.











