Скарбонка роднага слова: ПАРАСОН
У межах рэалізацыі тэматычнага праекта “Скарбонка роднага слова”, у напрамку “Тыдзень слова”, бягучы тыдзень ва ўстанове дашкольнай адукацыі быў прысвечаны слову “парасон”. З мэтай узбагачэння слоўнікавага запасу, развіцця звязнага маўлення і творчага ўяўлення, з выхаванцамі прведзены наступныя формы работы: маўленчыя гульні “Рэха”, “Дапамажы парасону”, “Скажы наадварот”, “Які парасон?”; завучванне вершаў “Дожджык” Т.Кляшторная, “Вясёлы парасон” Л.Пранчак; чытанне верша “Сон пра парасон” У.Мацвеенка; разгадванне загадак пра парасон; пальчыкавая гульня “Парасон я распрастаў”; рухавая гульня “Сонейка і дожджык”; лепка “Дождж над парасонам”, канструяванне з бумагі “Прыгожы парасон”, маляванне “Цудоўны парасон”.






