Скарбонка роднага слова: РАДЗІМА

У межах рэалізацыі тэматычнага праекта “Скарбонка роднага слова”, у напрамку “Тыдзень слова”, бягучы тыдзень ва ўстанове дашкольнай адукацыі быў прысвечаны слову “Радзіма”. З мэтай узбагачэння слоўнікавага запасу, развіцця звязнага маўлення і творчага ўяўлення, з выхаванцамі прведзены наступныя формы работы: чытанне вершаў А.Русака “Мой край”, Э.Агняцвет “Зямля з блакітнымі вачамі”, А.Бадак “Беларусачка”, Д.Бічэль “Радзіма”, Д.Бічэль “Белая Русь”; завучванне вершаў А. Бадак “Беларусачка”, А.Вольскага “Беларусь – мая Радзіма”; гутаркі “Мая Радзіма – горад Магілёў”, “Дзе я нарадзіўся?”, “Мой родны дом”, “За што я люблю сваю Радзіму”, “Раскажы замежнаму госцю аб нашай Радзіме”; моўнае практыкаванне “Назаві ласкава”; разглядванне  ілюстрацый, фотаздымкаў “Мая Радзіма”, “Мой горад Магілеў”; дыдактычныя гульні “Дзе мы жывем?”, “Адгадай па апісанні”; моўная гульня “Скарбонка прыгожых слоў”; назіранне на прагулцы “Прырода маёй Радзімы”; віртуальная экскурсія “Падарожжа па Беларусі”; маляванне “Мая вуліца”, “Мой любімы куток Радзімы”,  “Краявіды майго краю”, “Квітней, мая Радзіма!” (паводле задумы).