Скарбонка роднага слова: ХМАРА

У рамках рэалізацыі тэматычнага праекта “Скарбонка роднага слова” у напрамку “Тыдзень слова”, бягучы тыдзень ва ўстанове дашкольнай адукацыі быў прысвечаны слову “хмара”. З мэтай узбагачэння слоўнікавага запасу, развіцця звязнага маўлення і творчага ўяўлення, з выхаванцамі прведзены наступныя формы работы: моўныя  гульні “Ланцужок слоў”, “Скажы наадварот”, “Хмара – гэта”; моўныя заданні “Закончы фразу”, “Скажы інакш”; чытанне верша П.Глебкі “Хмарка”; назіранне і апісанне хмар на прагулке, на малюнку; маляванне з дапамогай нетрадыцыйных тэхнік, аплікацыя “Хмара і кроплі”, “Хмара і хмарка” “Сям’я хмарак”; рухомая гульня “Сонейка і дожджык”.