Скарбонка роднага слова: ЦАЦКІ

У рамках рэалізацыі тэматычнага праекта “Скарбонка роднага слова” у напрамку “Тыдзень слова”, бягучы тыдзень ва ўстанове дашкольнай адукацыі быў прысвечаны слову “цацкі”. З мэтай узбагачэння слоўнікавага запасу, развіцця звязнага маўлення і творчага ўяўлення, з выхаванцамі прведзены наступныя формы работы: вывучанне беларускіх народных песенак і пацешак “Іграў я на дудцы”, “Бычок”, “Кукарэку, певунок”, “Ходзіць коцік па палях”, “Ты, каза, каза, лубяныя вочы”; чытанне беларускіх народных казак “Дзедава рукавічка”, “Зайкава хатка”, “Зайкава хатка”, “Коцік, пеўнік і лісіца”, “Пра быка і яго сяброў”, “Верабей і мыш”, “Як кот звяроў напалохаў”, “Кот Максім”; чытанне Т.Кляшторная “Паўцякалі цацкі”, В. Вітка “Піла”, І. Муравейка “Шалтай-Балтай”, А. Бадак “Мышка”, “Зайчаняткі”, У. Мацвеенка “Блакітны тралейбус”, В. Хомчанка “Білеты ў цырк”; дыдактычныя гульні і практыкаванні “Знайдзі цацку”, “Адгадай, чья цацка”, “З чаго зроблена цацка”, “Што робіць цацка”, “Якога колеру, формы, велічыні цацка”, “Знайдзі мяккую цацку”, “Што ўмее рабіць мая цацка”, “Што ёсць у цацкі”, “Колькі цацак на стале”, “Дзе схавалася цацка”, “Раскладзі цацкі”, “З якой цацкай нельга гуляць”, “Беларускія цацкі”, “Цацкі ў нашай групе”; слоўнікавыя гульні: “Раскажы пра сваю цацку”, “Мая любімая цацка” “З чаго зроблена цацка”, “Дзе робяць цацкі”; сюжэтна-ролявыя гульні: “Наводзім парадак у хаце”, “Цацкі схаваліся”. “Магазін цацак”, “У цацак свята”. “Фабрыка цацак”, “Цацачны горад”; разглядванне ілюстрацый Н. Селешука да верша Т. Кляшторнай “Паўцякалі цацкі”, разглядванне вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Беларускія цацкі”; маляванне “Мячык”, “Пірамідка”, “Любімая цацка”; аплікацыя “Упрыгож цацку”, лепка “Мячыкі”, “Мамая любімая цацка”; дзіцячы дызайн “Зробім цацку”; спяванне “Вось які мурлыка”, “Бегаў зайка шэранькі”, “Зайка”, “Мішанька”.