Выстава сумесных творчых работ дзяцей і бацькоў «Навагодняя казка»
Выхаванцы дзяржаўнай установы адукацыі» Дзіцячы сад № 115 г.Магілёва » разам з бацькамі рыхтуюцца да доўгачаканай сустрэчы Новага года. Па традыцыі, якая склалася штогод, у снежні месяцы ў дзіцячым садзе праходзіць выстава сумесных творчых работ дзяцей і бацькоў «Навагодняя казка» з мэтай стварэння ўмоў для творчай актыўнасці ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, умацавання партнёрскіх узаемаадносін установы дашкольнай адукацыі і сям’і, стварэння святочнай навагодняй атмасферы.
Для дзяцей і бацькоў, аматараў майстраваць, фантазіяваць, тварыць, гэтая выстава асабліва цікавая! Заснежаныя домікі, аздобленыя ялінкі, пацешныя снегавікі, дзіўныя гномы, ёлачныя цацкі, выкананыя сваімі рукамі з тканіны, з дрэва, з нітак, з паперы, з ваты, з пенапласту, з прыроднага матэрыялу і мішуры дзівяць сваёй непаўторнасцю і яркасцю.
Выстава сумесных творчых работ дзяцей і бацькоў «Навагодняя казка» стварае непаўторную святочную атмасферу ў дзіцячым садзе, а хлопчыкі і здяўчынкі выказваюць захапленне, убачыўшы сярод мноства вырабаў сваю, самую лепшую!







