Ой, калядачкі – бліны ды ладачкі!

Сёння выхаванцы нашага дзіцячага садку сталі ўдзельнікамі забавы «Ой, калядачкі – бліны ды ладачкі!». Дзеці пазнаёміліся з традыцыйным народным святам Каляды. Вясёлыя народныя гульні, песні, вершы захапілі дзяцей, а традыцыйныя персанажы — Каза, Мядзведзь, калядоўшчыкі дапамаглі акунуцца ў атмасферу народнага свята.