Гучы, гучы, беларуская мова!

Кожны чацвер у нашым дзiцячым садзе – беларускамоўны дзень. Мы размаўляем на беларускай мове, чытаем беларускія казкі, вершы, разглядаем альбомы, знаёмімся з культурай і традыцыямі беларускага народа, гуляем у гульні: «Упрыгож адзенне арнаментам», «Пагутарым», «Сiмвалы Беларусi» i iнш. Якая прыгожая наша родная беларуская мова!

Бацькам мы прапанавалі прыняць удзел у састаўленні альбома з любімымі беларускімі нацыянальнымі стравамі «Смачна есцi». Зараз гэты альбом разглядаюць усе у нашай групе: і дарослыя і дзеці.

Ласікава М.І., выхавальнік дашкольнай адукацыі старэйшай групы № 5