Музычная забаўка»Каляда»
Каляда-гэта народнае свята, якое знаёміць дзяцей са старадаўнімі традыцыямі і абрадамі беларускага народа,выхоўвае пачуццё дружбы і радасці.
16 студзеня ў дзяржаўнай установе адукацыі» Дзіцячы сад №115 г.Магілёва » было весела і шумна. У музычнай зале прайшла музычная забаўка»Каляда». У госці да гаспадынькі-беларусачкі прыйшлі госці калядоўшчыкі ў масках розных звяроў- мядзведзя, сабачкі, кошкі, казы і інш..
Разам з дзецьмі старэйшых груп яны спявалі калядныя песні, гулялі ў беларускія гульні:»Го-го-го каза», «Гарлачык», «У мядзведзя ў бору». Выхаванцы выканалі танцы» Полька Весялуха»,» Ты не стой у баку»,»Потолок ледяной».
Гаспадынька-беларусачка па старым славянскім звычаі частавала дарагіх гасцей прысмакамі і пачастункамі.






