Помнік батальёну міліцыі капітана К.Г.Уладзімірава.
На гэтым рубяжы абароны горада Магілёва з 12 па 18 ліпеня 1941 года вёў бой батальён міліцыі капітана К.Г.Уладзімірава,супраць нямецка-фашысцкіх войскаў, якия пераўзыходзелі па силам.
Гітлераўцы многа разоу спрабавалі зламаць супраціўленне батальёна, але кожны раз іх спробы разбіваліся аб стойкасць і мужнасць байцоў-міліцыянераў. З 250 байцоў батальёна ў жывых засталося толькі 19.
У адпаведнасці з вусным загадам начальніка Магілёўскага гарнізона палкоўніка Ваяводзіна ў дапамогу 172-й стралковай дывізіі, якая абараняла Магілёў, да 11 ліпеня 1941 г. з работнікаў міліцыі быў сфарміраваны батальён, які складаўся з 3-х. х рот. 12 ліпеня ён заняў пазіцыі ў вв Пашкава — Гаі. На наступны дзень з раніцы разгарэўся жорсткі бой. З дапамогай двух батальёнаў мотапяхоты немцам удалося захапіць пасёлак Старое Пашкава. Першая рота батальёна адышла ў запасныя траншэі. Гераічна змагаючыся, міліцыянеры захапілі першыя трафеі — станкавы кулямёт, шмат гранат. Гэтае ўзбраенне стала ў далейшым асноўнай агнявой сілай батальёна.
У начным баі з 13 на 14 ліпеня міліцыянеры адбілі ў немцаў Старое Пашкава і да вечара 14 ліпеня ўтрымлівалі яго ў сваіх руках. Толькі з дапамогай мінамётаў і некалькіх танкаў немцы змаглі зноў заняць пасёлак.
З 14 па 18 ліпеня батальён вёў стрымліваючыя баі на Пашкаўскіх вышЫнях, у выніку якіх падбіў два танкі і знішчыў роту пяхоты. Але ўсё менш і менш заставалася байцоў у батальёне. 18 ліпеня 1941 г. — апошні дзень існавання падраздзялення. У гэты дзень фашысты распачалі некалькі атак, але ўзяць вышыню, на якой замацавалася каля 50 міліцыянераў, якія засталіся ў жывых, на чале з капітанам Уладзіміравым К.Г., так і не змаглі.
У другой палове дня немцы распачалі чарговы штурм вышыні. Рэшткі батальёна, параненыя, кантужаныя, падняліся ў апошні напад. Пасля гэтага іх засталося ўсяго 19 чалавек. Некаторыя з іх потым доўга выходзілі з акружэння, частка засталася гаіць раны ў вёсках Старое Пашкава, Гаі, Палыкавічы, а частка, трапіўшы ў палон, была вызвалена толькі пасля вайны.
Вёска Палыкавічы мае глыбокія карані. Расмясцілася яна на беразе Дняпра. Гісторыкі лічаць, што першыя людзі з’явіліся на тэрыторыі вёскі ў жалезным веку – гэта першае тысячагоддзе да нашай эры.
А ў летапіс Палыкавічы першы раз патрапілі ў 1501 годзе.
Славіцца наша вёска сваёй гаючай крыніцай. Завецца я на Пятніцкая, у гонар хрысціянскай святой Параскевы Пятніцкай.
На пачатку 19 стагоддзя Палыкавічы былі прыватнай уласнасцю генерал-майора Івана Рымскага-Корсакава. Её і упарадкаваў упершыню крыніцу.
На пачатку 19 стагоддзя Палыкавічы былі прыватнай уласнасцю генерал-майора Івана Рымскага-Корсакава. Её і упарадкаваў упершыню крыніцу.
Каля крынічкі заёсёды стаяла капліца. Але у савецкі час яна была знішчана. Калі прайшлі цяжкія часы, мясцовыя жыхары пачалі збірать грошы на пабудову капліцы. Дапамога прыйшла з-за мяжы. Грошы на пабудову даў немец Дзітрых Архольд.
У 2000 годзе капліца была пабудавана і асвяцілі яе у гонар святой пакутніцы Параскевы Пятніцкай.
Першая царква каля крыніцы была пабудавана ў 1770 годзе і называлася Свята-Параскевінская. Новая царква з’явілася у 2012 годзе і пачала звацца Свята-троіцкая.
Не абмінулі вёску жахі ваеннага часу. Манумент памяці паўшых за айчыну у гады вялікай айчынай вайны нагадвае нам аб жорскасці захопнікаў. Па неафіцыйных звестках на гэтым месцы было знішчана ад 20 да 80 тясыч чалавек.
Сур’ёзны твар салдата на помніку воінам, загінуўшым у сакавіку 1944 года пры вызваленні вёскі Палыкавічы, выклікае пачуццё гонара за нашых дзедаў і прадзедаў, якія мужна змагаліся за сваю радзіму.
У гады акупацыі вёска Мікалаеўка-2 была спалена, вызвалілі яе ад захопнікаў 27 чэрвеня 1944 года. На мемарыяльнай дошцы ўвекавечаны імёны некалькіх дзясяткаў герояў, якія аддалі свае жыцці за свабоду і незалежнасць Радзімы. На фронце загінуў 61 мясцовы жыхар. Памяць аб іх перадаецца з пакалення ў пакаленне і будзе жыць у вяках.
https://www.izi.travel/ru/d48f-gai-polykovichi-nikolaevka/be
